З 10 па 14 красавіка ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Шануйце спадчыну сваю”.
Вучні сталі ўдзельнікамі конкурсаў малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”, фатаграфій “Радзіма ў маім сэрцы”, творчых работ “Кветкі маей Радзімы”, а таксама акцый “Смак беларускай мовы”, “Падарунак этнаграфічнаму кутку”. Цікавасць выклікалі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, Далучы свае пажаданне Радзіме”.
Вучні танцавалі, гулялі ў народныя гульні, гатавалі і спрабавалі нацыянальныя стравы.
Цікавай і карыснай атрымалася сустрэча са спадчынай беларускага народа.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры