З 10 па 14 красавіка ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай «Шануйце спадчыну сваю».
Вучні сталі ўдзельнікамі конкурсаў малюнкаў «Зямля пад белымі крыламі», фатаграфій «Радзіма ў маім сэрцы», творчых работ «Кветкі маей Радзімы», а таксама акцый «Смак беларускай мовы», «Падарунак этнаграфічнаму кутку». Цікавасць выклікалі акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», Далучы свае пажаданне Радзіме».
Вучні танцавалі, гулялі ў народныя гульні, гатавалі і спрабавалі нацыянальныя стравы.
Цікавай і карыснай атрымалася сустрэча са спадчынай беларускага народа.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры